Лявон Вольскі прысвяціў песню «Глёрыя» беларусу Алесю Чаркашыну, які загінуў, абараняючы незалежнасць Украіны ў неаб’яўленай расійска-ўкраінскай вайне.
Алесь меў 33 гады, паходзіў з Берасця. Удзельнічаў у шматлікіх акцыях, у тым ліку Плошчы-2010, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Алесь-“Тарас”-Чаркашын ваяваў у складзе ДУК “Правы Сектар” ад пачатку зімы. Алесь прайшоў курс медычнай падрыхтоўкі, ён быў на фронце капеланам для дабраахвотнікаў.
Новы альбом «Крамбамбулі» атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатку XX стагоддзя — «Чырвоны Штраль» — дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Праз сто год актывістам беларускага адраджэння, каб трапіць у Вільню, неабходна рабіць візу. Аднак візы, сотні кіламетраў і спакусы літоўскіх гандлёвых цэнтраў ніяк не стрымалі прыхільнікаў творчасці Лявона Вольскага, і танцпол віленскай канцэртнай залі Compensa быў поўным.
Крамбамбуля backstage: «Не спыніць, не стрымаць, не забараніць». Фотарэпартаж на generation.by