Quantcast
Channel: Сьвет –Малады Фронт
Viewing all articles
Browse latest Browse all 38

Беларускія добраахвотнікі правялі брыфінг у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны

$
0
0

12 красавіка народны дэпутат Украіны Ігар Гузь разам зь беларускімі добраахвотнікамі: байцом Тактычнай групы «Беларусь» пры «Добраахвотніцкай Украінскйа арміі» Янам Мельнікавым і Ільлёй Хрэнавым з палка «Азоў» правялі брыфінг у сьценах Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Ігар Гузь зьвярнуўся да кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы й праваахоўных органаў з патрабаваньнем не выдаваць дазвол на экстрадыцыю замежных грамадзянаў, якія ваявалі за Ўкраіну на Данбасе. Дэпутат адзначыў, што зараз у Рэспубліцы Беларусь адбываюцца надзвычайныя падзеі — нядаўна ў бацькоў беларускіх добраахвотнікаў прайшлі ператрусы й на іхныя сем’і працягваецца псыхалягічны ціск. У той жа час ва Ўкраіне ім пагражае экстрадыцыя.

— Ёсьць такая інфармацыя. Фактычна беларускае КДБ і Прэзыдэнт Лукашэнка хоча й спрабуе паўплываць на ўкраінскую ўладу, каб вярнуць добраахвотнікаў у Беларусь, а там адпаведна іх чакаюць суды, — адзначыў Ігар Гузь.

Народны дэпутат паведаміў, што ён з калегамі ў парлямэнце ініцыюе падачу законапраекта пра мараторый на экстрадыцыю грамадзян замежных дзяржаў, якія ваявалі за Ўкраіну.

— Гэта прынцыповае пытаньне, — кажа сп. Гузь. — Мы павінны абараніць хлопцаў, якія рызыкуюць жыцьцём за цэласнасьць і сувэрэнітэт украінскай дзяржавы. Шмат хто зь іх страціў там жыцьцё. І што атрымліваецца? Нашая дзяржава пагражае добраахвотнікам пайсці на супрацоўніцтва з «карнымі» органамі Рэспублікі Беларусь і «здаць» гэтых хлопцаў у турму.

Пасьля гэтых слоў дэпутат Ігар Гузь папрасіў кіраўніцтва Ўкраіны «ня граць у такія гульні». І дадаў, што ў бліжэйшы час будзе ўнесены адпаведны законапраект у Вярхоўную Раду.

Ян Мельнікаў распавёў, што ён на фронце з самага пачатку ваенных дзеянняў на ўсходзе Ўкраіны. Ён ваяваў за Краснаармейск і Аўдзееўку.

— Дзякуючы нам гэтыя гарады засталіся ўкраінскімі, — зазначыў Ян. Сёньня Ўкраіна, якая ўзяла на сябе ўдар, адстойвае ня толькі свае інтарэсы, але й інтарэсы ўсёй Эўропы. І мы змагаемся на ўкраінскім боку, адстойваючы свабоду цывілізаванага сьвету. Я звяртаюся да ўкраінскіх дэпутатаў прыняць нашу петыцыю на заканадаўчым узроўні. Гэта дасьці нам гарантыю ад незаконнай экстрадыцыі.

Ільля Хрэнаў, інструктар палка «Азоў» дадаў:

— Такіх як мы шмат у іншых добраахвотніцкіх фармаваньнях. Просім дапамогі ва ўкраінскіх уладаў у стварэнні легалізаванага дабравольніцкага батальёну, дзе будуть сабраныя ўсе замежныя добраахвотнікі, якія прыехалі бараніць цэласнасць і сувэрэнітэт украінскай дзяржавы.

Беларускія добраахвотнікі падзякавалі за магчымасць выказаць сваю пазыцыю ў сценах Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Паводле прэс-службы народнага дэпутата Ўкраіны Ігара Гузя


Viewing all articles
Browse latest Browse all 38