Quantcast
Viewing all articles
Browse latest Browse all 38

Запрашаем на “Бандэрштат” 5-7 жніўня

Байцы Атрада “Пагоня” запрашаюць беларусаў на фестываль украінскага духу “Бандэрштат“.

Фэст з 5 па 7 жніўня ў дзесяты раз пройде ва ўкраінскім горадзе Луцк.

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі.

У якасці хэдлайнера на фэсце выступіць беларускі гурт Brutto. Акрамя таго, у межах фестывалю, адбудзецца гутарка з лідэрам “Маладога Фронту” Змітром Дашкевічам.  Таксама ў гутарках прымуць удзел лідэр палка “Азоў” Андрэй Білецкі, міністр культуры Украіны Яўген Недышчук, Народны дэпутат Надзея Саўчанка, старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў ды іншыя.

Прыедуць на фестываль і байцы Атрада “Пагоня”.

Акрамя Brutto, хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты Тартак, Антитіла, O.Torvald, Роллікс, Брати Гадюкіни.

Да ўдзелу ў фестивалі запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ужо выступалі Таварыш Маўзэр, Vinsent, Сцяна, Akute, Terrakod і Brutto.

Акрамя трох музычных сцэн, удзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно, спартыўная праграма, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

Прэс-служба Атрада «Пагоня»


Viewing all articles
Browse latest Browse all 38