Законапраект быў унесены ва ўкраінскую Раду 3 ліпеня пад №2276а. Яго аўтарам з’яўляецца нардэп з фракцыі Радыкальнай Партыі Аксана Карчынская – жонка Дмытра Карчынскага, лідэра партыі “Братство”, аб’яўляеннага ў Расеі ў розшук.
Згодна дакументу, Расею прапануюць перайменаваць у Масковію:
“Рэкамендаваць выкарыстоўваць замест слова “Россия”, якое выкарыстоўваецца ў якасці назвы альбо сіноніма Расейскай Федэрацыі, і/альбо для пазнакі сучаснай тэрыторыі РФ альбо любой яе часткі, гістарычную назву тэрыторыі сучаснай РФ — “Московия”, — адзначана ў дакуменце.
Назву ж “Россия” датычна РФ аўтар законапраекта прапануе Радзе забараніць, паколькі яна з’яўляецца гістарычным дастаяннем Украіны.
“Гістарычная назва тэрыторыі Ўкраіны — неафіцыйнае моўнае найменне сучаснай тэрыторыі Ўкраіны, якое звязана з пэўным перыядам развіцця ўкраінскага грамадста і мае важнае гістарычнае значэнне для Ўкраіны. Пад гістарычнай назвай тэрыторыі Ўкраіны, у гэтым законе, разумееца моўнае найменне “Русь” і вытворнае ад яго “Россия”, — адзначаецца ў дакуменце.
За выкарыстанне тэрміну “Россия” у адносінах да Масковіі аўтар прапаноўвае ўвесці штрафы да 1700 грн.
Паводле СМІ
Ад рэдакцыі: У Беларусі сітуацыя яшчэ цікавейшая, бо мы можам прэтэндаваць як на назоў “Русь”, так і на назоў “Літва”