Quantcast
Channel: Сьвет –Малады Фронт
Viewing all 38 articles
Browse latest View live

Дух Антихриста

$
0
0

Я и так последние месяцев восемь, читая новости об украино-российском противостоянии, все время не мог избавиться о мысли: «Этого не может быть!»

Не может быть, чтобы так просто брали и под руководством ФСБ расстреливали Майдан. Не может быть, чтобы взяли и вторглись в Крым. Не может быть, чтобы славянская держава Россия бросила весь свой потенциал на войну со славянской державой Украиной.

Нужно ли говорить, что после «Боинга-777» я, как и многие, вообще онемел. Как может такое быть?! Почему?! Для чего Россия такой мертвой хваткой вцепилась в Украину? И тут я вспомнил про Филофеюшку и Антихриста. Почему про них двоих? Сейчас объясню.

Жил себе поживал некий монах Филофей. И может даже, был он не плохой малый. Но в старости, где то в начале столетия ХVI, подвело его желание поучать царя-батюшку – возьми он да напиши некое письмо Василию ІІІ (отцу Ивана Грозного) о том, что Москва – это единственный оплот праведности на Земле и, соответсвенно, последнее спасение человечества. «Первые два Рима погибли, третий не погибнет, а четвертому не бывать», — не понимая что делает, выдал этот Филофеюшка. С тех далеких времен и по сей день Россия живет тем только, что «Москва – это третий Рим». Все 500 лет мессианская идея империи затмевает Москве разум.

Сатана же, что удивительно, тоже по началу был нормальным челом. Ангел Люцифер (это первое имя Сатаны) был создан для того, что бы отражать славу Бога, о чем и свидетельствовало само имя Люцифер – «светоносец». Но под старость Люцифер возгордился до такой степени, что восхотел стать равным Создателю. За это он был сброшен на землю и стал Вельзевулом, что означает «повелителем мух».

И вот это явление, под названием первородный грех, успешно распространяется на земле до сих дней. Гордыне подвластен как отдельный человек, так целые народы. У людей гордыня проявляется в высокомерии, у народов – в имперскости.

История знает много империй – все из них мнили себя исключительными, все порабощали другие народы и стремились им навязывать свою волю. Первая империя – это Вавилон, который так же вознамерился дотянуться до небес, что бы утвердить свое равенство Богу.

С тех времен все империи и всегда восставали против Бога и Его заветов. По этой же причине империи всегда Богом посрамлялись и всегда Им разрушались. Начиная с Вавилона и заканчивая Советским союзом. Но восставать против Бога Сатана будет до своих последних дней. И до самого своего конца Вельзевул будет поднимать в народах дух Антихриста – дух Вавилона для того, что бы, как говорит Библия, воевать с Христом при Втором Его пришествии.

Многие христиане наших дней думали, что Антихрист подымится в современном Содоме – Евросоюзе, а он возьми да появись в современном Вавилоне – России. Сегодняшняя Россия с ее переходящей все мыслимые и немыслимые границы ложью, с ее имперской психопатией – это подвластный Духу Антихриста Вавилон ХХІ века.

Хотя еще недавно чуть ли не весь мир был уверен, что имперский шовинизм навсегда остался в ХХ веке. Но ведь даже в гитлеровской Германии Адольф Элоизович имел рейтинг 30 – 40%, которые он набирал на трех своих последних выборах, рейтинг же Путина 80 – 90%. Даже в относительно темном ХХ столетии Гитлера и его политику осудило большинство христианских конфессий Германии, злодейства же Путина, при всей их кричащей очевидности, открыто «благословляются» главным патриархом Третьего Рима.

Конечно, мы будем надеяться, что когда-нибудь пару процентов вменяемых россиян возьмут верх над 90% невменяемых, что Россия покается и станет нормальным государством. Тем более, Библия многократно утверждает, что все народы земли принесут свою славу Господу. Значит, даже в России должна быть эта горстка праведников, которая принесет славу своего народа перед Создателем. Все таки, были же у России лагерник Шаламов, священник Мень, борец Новодворская.

Но на сегодняшний день дух Антихриста наполняет Россию до краев, бросая ее с пеной у рта на всех, кто этому злому духу противится.

Дмитрий Дашкевич, специально для charter97.org


Фінляндыя: імігрантаў прапануюць стэрылізаваць

$
0
0

Палітык Оле Садэміэс на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» прапанаваў стэрылізаваць афрыканскіх імігрантаў, таму што ў іх «занадто шмат дзяцей».

На думку палітыка, колькасьць дзяцей у імігрантаў трэба абмежаваць да трох на сям’ю. Праўда кіраўніцтва «Сапраўдных фінаў» пасьпяшалася адрачыся ад слоў актывіста, назваўшы іх прадуктам ягонага «індывідуальнага мысьленьня».

Такую «Забаўную» навіну апублікавала газэта «Новы Час» (№ 23 (440)). Са спасылкай на нямецкую прэсу паведамляецца, што намесьнік депутата гарадзкой рады Гэльсынкі ад правай парті «Сапраўдныя фіны» размясціў такую прапанову на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Згадалася, што нешта падобнае ўжо адбывалася, а менавіта – стэрылізацыя г.зв. «рэйнляндзкіх бастардаў» у Нямеччыне ў 1937 годзе. Тады ўлады арыштавалі і стэрылізавалі каля 400 рэйнскіх мяшанцаў, якія нарадзіліся ад сувязяў нямецкіх жанчынаў з жаўнерамі-сэнэгальцамі. Вайсковыя часткі, ўкамплектаваныя апошнімі, Францыя ўвяла ў акупаваную ёй Рэйнскую вобласьць у 1921-23 гг. Праз тое, што французкая акупацыя разглядалася немцамі як нацыянальнае прыніжэньне, нямецкае грамадзтва пагардліва ставілася да рэйнляндзкіх бастардаў, не зважаючы, нарадзіліся яны ў законным шлюбе або праз пазашлюбныя адносіны (праўда, і выпадкаў згвалтаваньня афрыканцамі нямецкіх жанчынаў было безьліч).

Як зазначана ў згаданым артыкуле: «Мяркуючы па ўсім, такіх арыгінальных ініцыятыў у хуткім часе будзе шмат. З-за вайны вялізарная колькасьць мігрантаў з краінаў Афрыкі і Блізкага Ўсходу спрабуюць пранікнуць у Эўропу. Толькі ў Лібіі зараз сядзяць на чамаданах каля трох мільёнаў чалавек».

Што ж, пакуль наш рэгіён спрабуе даць рады наступу «руcского мира», бабця-Эўропа можа дачакацца САПРАЎДЫ масавага зьяўленьня на сьвет новых – толькі ня «рэйнляндзкіх», а ўжо «кантынэнтальных» – бастардаў.

Зьміцер Захарэвіч

Разгром бальшавізму — як першая мэта і асноўная догма

$
0
0

«Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры − эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня».

Антыбальшавіцкі Блёк Народаў (АБН, па-ангельску: Anti-Bolshevik Bloc of Nations, па-ўкраінску: Антибільшовицький Блок Народів) − міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасьць якой была накіраваная на каардынацыю антысавецкага змаганьня ва Ўсходняй Эўропе і Азіі. Штаб-кватэра месьцілася ў Мюнхэне.

Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфэст Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) ад сьнежня 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 годзе. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21-22 лістапада 1943 г. у Жытомірскіх лясох адбылася нелегальная канфэрэнцыя дэлегатаў нацыянальна-рэвалюцыйных арганізацыяў паняволеных Масквой народаў − 39 прадстаўнікоў 13 народаў.

Антыбальшавіцкі Блёк НародаўНа ёй быў утвораны Нацыянальны Камітэт Паняволеных Народаў для каардынацыі іхнай рэвалюцыйнай барацьбы супраць расейскага камунізму, прынятая палітычная плятформа й маніфэст (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай Незалежніцкай Партыі: капітан В.Ермаковіч і старэйшы лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад псэўданімам «Дружны» падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі).

Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі заклік, у якім заявілі пра неабходнасьці «зьнішчыць імпэрыялістычныя групы і пабудаваць новы лад на Ўсходзе Эўропы і Азіі. Гэты лад выключыць магчымасьць прыгнёту аднаго народа іншым, выключыць любы імпэрыялізм і будзе гарантаваць поўную свабоду развіцьця кожнага народа. Гэты строй павінен быць пабудаваны на сыстэме незалежнай дзяржавы кожнай нацыі на сваёй этнаграфічнай тэрыторыі».

У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канфэрэнцыя прадстаўнікоў паняволеных народаў, на якой былі выпрацаваныя канкрэтныя напрамкі супольнай працы й барацьбы.

16 КРАСАВІКА 1946 г. у Пазынгу каля Мюнхэна ў Заходняй Нямеччыне на нелегальнай канфэрэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызвольных арганізацыяў народаў Усходняй Эўропы й Азіі быў утвораны АНТЫБАЛЬШАВІЦКІ БЛЁК НАРОДАЎ.

У Статуце арганізацыі было вызначанае:

«АБН зьяўляецца добраахвотным аб’яднаньнем свабодалюбных народаў, паняволеных бальшавізмам, з мэтай агульнай барацьбы за нацыянальна-дзяржаўнае й сацыяльнае вызваленьне.

Геапалітычная сфэра дзеяньняў АБН − гэта падбальшавіцкія Эўропа і Азія і краіны, якім пагражае бальшавізм.

На сваім сьцягу, як асноўную мэту сваёй барацьбы, АБН піша лёзунг: “СВАБОДА НАРОДАМ! СВАБОДА ЧАЛАВЕКУ!”.»

Станіслаў СтанкевічПершым старшынём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў быў абраны беларус Станіслаў Станкевіч – доктар філязофіі, удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, кіраўнік Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, рэдактар часопісу «Рух» і газэты «Бацькаўшчына», літаратуразнаўца, публіцыст, крытык.

У 1948 г. начале арганізацыі стаў Яраслаў Стэцько, кіраўнік Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў.

АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канфэрэнцыі й кангрэсы, да ўрадаў і кіраўнікоў заходніх краін, у якіх перасьцерагаў іх перад маскоўска-бальшавіцкай небясьпекай, арганізуе мітынгі й прэс-канфэрэнцыі.

Антыбальшавіцкі Блёк Народаў аказваў падтрымку антыбальшавіцкаму падпольлю ў СССР, вёў шырокую прапаганду.

У праграмных дакумэнтах АБН адзначалася: «РАЗГРОМ БАЛЬШАВІЗМУ І КАНЧАЛЬНЫ ПАДЗЕЛ РАСЕІ-ІМПЭРЫІ − ГЭТА ПЕРШАЯ МЭТА АБН, АСНОЎНАЯ ДОГМА НАШАГА ЗМАГАНЬНЯ», «Мядзьведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры − эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня».

У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасьці кожнага народу ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку з Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігай, у склад якое ўвайшоў у 1967 г., і Эўрапейскай Радай Свабоды), актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імпэрыі, у якім ёсьць і яе заслуга.

Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларускі Нацыянальны Цэнтар, Беларуская Цэнтральная Рада, Беларускі Вызвольны Фронт.

Прэзідыём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў, АстроўскіУ склад Цэнтральнага Камітэту АБН уваходзілі вядомыя беларускія дзеячы:

— прафэсар Радаслаў Астроўскі – Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады;

— генэрал-маёр Зьміцер Касмовіч − сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, арганізатар і прэзыдэнт Галоўнага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту (1954 г.). Рэдактар беларускага палітычнага часопісу «Барацьба»;

Уладзімер Тамашчык (у царкоўным жыцці Васіль) − грамадскі і рэлігійны дзеяч, публіцыст, архіепіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

У ЗША існавала група «Беларускія сябры АБН». У яе кіраўніцтва ўваходзілі:

Анатоль Плескачэўскі − афіцэр Беларускай Краёвай Абароны і ад’ютант Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады;

Уладзімір Пеляса − сябар управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня;

Міхась Сенька − сакратар парафіі імя сьв. Эўфрасінні Полацкай і Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі;

Іван Касяк – актывіст Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Апроч таго ў склад Блёку ўваходзілі наступныя арганізацыі:

  • Аб’яднаная Гетманская Арганізацыя (Украіна);
  • Арганізацыя Ўкраінскіх Нацыялістаў;
  • Балгарскі Нацыянальны Фронт;
  • Вугорскі Вызвольны Рух;
  • Грузынская Нацыянальная Арганізацыя4
  • Зьвяз Эстонскіх Змагароў за волю;
  • Казацкі Нацыянальны Вызвольны Рух4
  • Камітэт «Вольная Армэнія»;
  • Латыская Асацыяцыя за Змаганьня супраць Камунізму4
  • Летувіскі Рух Адраджэньня;
  • Нацыянальны Туркестанскі Злучаны Камітэт;
  • Славацкі Вызваленчы Камітэт;
  • Харвацкі Нацыянальны Вызвольны Рух;
  • Чэскі Нацыянальны Камітэт;
  • Чэскі Рух за Свабоду;
  • Эстонскі Вызвольны Рух.

Краіны Антыбальшавіцкага Блёку Народаў

Аднак найбольшую актыўнасьць праяўлялі ўсё ж украінскія арганізацыі.

Адным з інструмэнтаў ідэалягічнай барацьбы быў інфарматыўна-прапагандовы штомесяцовы часопіс «ABN Correspondence» («Карэспандэнцыя АБН», 1950-1996), які выходзіў на ангельскай, нямецкай, французкай, гішпанскай і іншых сусьветных мовах.

Шматгадовым рэдактарам часопісу была Слава Стэцько, жонка правадыра АУН і старшыні АБН Яраслава Стэцько, якая па сьмерці мужа ў 1986 г. была абраная на пасаду кіраўнічкі Антыбальшавіцкага Блёку Народаў.

Сваю дзейнасьць Блёк спыніў у 1996 у сувязі з выкананьнем пастаўленых мэтаў.

Зьміцер Захарэвіч

Супраць вас увесь свет? —Узрадуйцеся ды ўзвесяліцеся!

$
0
0

Неяк пачаў я з адным сваім сябрам спрэчку на тэму ганарліва маршыруючага па свеце гомасэксуалізму і таго, наколькі гэта адпавядае Біблійным нормам. Сябар мой здзівіў мяне заявай, што Біблія гамасэксуалістаў не асуджае. Я спачатку ўспыліў, але потым падумаў, што асуджаць майго таварыша нельга, бо ўся бяда яго — як і многіх мільёнаў, хто называе сябе «вернікам» — толькі ў тым, што ён не чытае Біблію.

І таму я прапанаваў самы просты і лагічны спосаб вырашэння спрэчкі — я прапанаваў перачытаць Новы Запавет і выпісаць усе месцы, якія тычацца тэмы гомасэксуалізму.

Прызнацца, я думаў хуценька, за месяцок які з задачай гэтай справіцца — і разабрацца з сябрам. Але мітусня свету мяне поднакрыла і Новы Запавет я перачытваў цэлых паўгода. Гэтым разам я даследаваў рускую версію “Габрэйскага Новага Запавету” ў перакладзе Дэвіда Стэрна.

Улічваючы ж, што дзякуючы Вярхоўнаму Суду ЗША ў гэтыя дзікунскія дні тэма гомасэксуалізму атрымала гучнае абмеркаванне, я вырашыў азнаёміць з вынікамі свайго вывучэння Новага Запавету на тэму гомасэксуалізму не толькі сябра, але і ўсіх жадаючых. Экскурсія будзе як мага лаканічная, каб ніхто не стаміўся, і гэтак жа збаўлю я вас ад якіх бы там ні было дадатковых каментароў.

І так, паехалі.

1 Пасланне Пётры, 4:3

« Бо досыць, што вы ў мінулым часе жыцьця чынілі волю язычніцкую, аддаючыся нечысьці, пажадзе (мужаложству, скаталожству, непатрэбным помыслам), п’янству, лішніцы ў ежы і пітве і недарэчнаму ідаласлужэньню» (Беларуски пераклад Сёмухі).

«Ибо довольно, что вы в прошедшее время жизни поступали по воле языческой, предаваясь нечистотам, похотям (мужеложству, скотоложству, помыслам), пьянству, излишеству в пище и питии и нелепому идолослужении» (Синодальный перевод).

1 Пасланне Паўла да Карыцянаў, 6:9-10

Не заблуждайтесь, ни те люди, которые вступают в половую жизнь до брака, ни те, кто поклоняются идолам, нарушают супружескую верность, имеют активные или пасивные гомосексуальные связи /…/ — никто из таких не будет иметь долю в Божьем царстве (Еврейвский Новый Завет в переводе Девида Стерна).

«Не обманывайтесь: ни блудники, ни идолослужители, ни прелюбодеи, ни малакии, ни мужеложники, ни воры, ни лихоимцы, ни пьяницы, ни злоречивые, ни хищники — Царства Божия не наследуют» (Синодальный перевод).

«Don’t be deceived. Neither the sexually immoral, nor idolaters, nor adulterers, nor male prostitutes, nor homosexuals, nor thieves, nor covetous, nor drunkards, nor slanderers, nor extortionists, will inherit the Kingdom of God» (World English Bible).

«Не обманывайте себя! Развратники, идолопоклонники, неверные мужья и жены, извращенцы, педерасты, воры, стяжатели, пьяницы, клеветники, мошенники — никому из них не получить наследия в Царстве Бога!» (Русский перевод “Радостная весть”).

«Не обманывайтесь! Никто из тех, кто предаётся блуду, или почитает идолов, или прелюбодействует, а также ни продажные содомиты, ни мужеложцы,  ни грабители, ни скупые, ни пропойцы, ни клеветники, ни мошенники не унаследуют Царства Божьего» (Современный русский перевод).

1 Пасланне Паўла да Цімафея, 1:8-10

«А мы знаем, что закон добр, если кто законно употребляет его, зная, что закон положен не для праведника, но для беззаконных и непокоривых, нечестивых и грешников, развратных и оскверненных, для оскорбителей отца и матери, для человекоубийц, для блудников, мужеложников, человекохищников, (клеветников, скотоложников,) лжецов, клятвопреступников, и для всего, что противно здравому учению» (Синодальный перевод).

«Нам известно, что Тора предназначена не для  тех, кто праведен  в глазах Бога, но для /…/ людей нечестивых и грешных /…/ для сексульно безнравственных людей – блудящих или вступающих в гомосексуальные связи/…/» (Евревский Новый Завет в переводе Девида Стерна).

«Now we know that the law is good, if one uses it lawfully,  understanding this, that the law is not laid down for the just but for /…/ the sexually immoral, men who practice homosexuality, enslavers, liars, perjurers, and whatever else is contrary to sound doctrine». (English Standard Version, 2001)

Адкрыццё, 22:14-15

«Благословены омывающие свои одежды, чтобы иметь право есть от Дерева Жизни и входить в город воротами! А вне его – гомосексуалисты, люди использующие наркотики в окультных целях, распутники, убийцы, идолопоклонники и все любящие и делающие неправду» (Евревский Новый Завет в переводе Девида Стерна).

Як вы разумееце, Біблія ў цэлым і Новы Запавет гэтак жа недвусэнсоўна асуджаюць грэх гомасэксуалізму і педэрастыі. І гэта я выбіраў толькі тыя цытаты, якія наўпрост гавораць пра мужаложніцтва, гомасэксуалізм альбо педэрастыю, пакінуўшы пры гэтым усе згадкі пра Садом і садамітаў, якіх у Новым Запавеце не менш за дзесяць.

І хоць у Бібліі Садом і Гамора заўсёды з’яўляюцца сінонімам сэксуальнай разбэшчанасці і гомасэксуалізму у прыватнасці, але з гэтымі паняццямі могуць спрачацца тыя, хто па-блюзнерску змешвае Біблію і гомасэксуалістаў. Калі ж чорным па белым гаворыцца пра мужаложнікаў, гомасэксуалістаў альбо педэрастаў (у залежнасці ад перакладу) паспрачацца ўжо цяжэй.

Хоць я ведаю, што ўсё роўна знойдуцца і тут прададзеныя Сатане душы, якія будуць даказваць, што Біблія не асуджае гомасэксуалізм і іншыя грахі сэксуальнай разбэшчанасці. Але гэтыя цытаты не для іх, а тых, хто верыць у праведнасць Бібліі, тых, для каго Ісус Хрыстос з’яўляецца Богам.

Скончыць хацелася б яшчэ адной Біблійнай цытатаю, якая тлумачыць, чаму грэх садаміі мае такое вялікае месца ў нашым свеце.

«Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца: называючы сябе мудрымі, здурнелі,

/ … / Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду. І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму — чыніць непатрэбшчыну,

/…/ Яны ведаюць праведны [суд] Божы, што тыя, якія чыняць такія [справы] вартыя сьмерці; аднак не толькі [іх] робяць, але і сабе падобных падахвочваюць» (Сінадальны пераклад, Пасланне Паўла Рымлянаў, 1: 21-32).

Гэты свет не захацеў праславіць Бога і ашалеў, таму нам не варта дзівіцца таму, што з ім адбываецца. Усё, што ад нас хоча Бог, каб мы цвёрда стаялі ў сваёй веры. І калі сёння вы зненавіджаныя за праўду і гэтае Божае слова, то радуйцеся, бо Сам Сын Божы падбадзёрвае нас:

«Дабрашчасныя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць і зьняславяць імя вашае, як ганебнае, за Сына Чалавечага. Радуйцеся ў той дзень і весялцеся, бо вялікая вам узнагарода на нябёсах. Так рабілі з прарокамі бацькі іхнія» (Евангелле ад Лукі 6: 22-23).

Сябры, супраць вас ўвесь свет на чале з Вярхоўным Судом ЗША? Узрадуйцеся ды ўзвесяліцеся — вялікая ваша ўзнагарода на нябёсах!

Сустаршыня Маладога Фронту,
Зміцер Дашкевіч

Аркаім, Эра Вадалея і прочыя задорнавы…

$
0
0

У часы праўленьня дзедушкі нашага Алаізавіча, у Трэцім Райху, існавала адна цікавая арганізацыя пад назвай “Анэнэрбэ”, якая ўваходзіла ў ня менш цікавую арганізацыю пад назвай “ϟϟ”.

І займалася яна, у асноўным, тым, што “вывучала старажытную германскую гісторыю й спадчыну продкаў”. Ну, там — паганства ўсялякае, акультызм, ціпа, Шамбала, Атлянтыда, Гіпербарэя, чысьціня арыйскае расы, вось гэта ўсё.

Карацей кажучы, нямецкія вучоныя гістэрычна вышуквалі гістарычныя абгрунтаваньні перавагі арыйцаў над іншымі расамі.
І адным з падмуркаў дадзенай “тэорыі перавагі” і наступнай адпаведнай прапаганды быў знакаміты этнаграфічны трактат “Германія” аўтарства старажытнарымскага гісторыка Тацыта.
Гер Гімлер асабіста ўбачыў у ім пахвальныя водгукі пра сваіх далёкіх продкаў — і ўсё завярцелася.

Высокія, блакітнавокія, з правільнымі рысамі твару; моцныя, адважныя, сапраўдныя ваяры; дысцыплінаваныя, самаадданыя — і ніколі ня зьмешвалі сваю кроў зь іншымі плямёнамі…
Аднак пазьней неяк так атрымалася, што трактат гэны — крыху зусім не пра тое ваабшчэ аказаўся. І, паводле этнаграфічных дасьледваньняў вядомага імпэрскага гісторыка, старажытныя “блакітнавокія й дысцыплінаваныя ваяры” насамрэч нічым асабліва не адрозьніваліся ад тых жа старажытных блакітнавокіх дзікуноў-вікінгаў: жылі ў гаўне па ноздры, бегалі агалцела па лясох з шасьціствольнымі кулямётамі “Venom” наперавес і палявалі на драпежных лазераптараў, як маглі.

А цывілізаваліся яны (як і ўсе астатнія эўрапейскія этнасы) нашмат пазьней — як раз дзякуючы той жа рымскай каляніяльнай экспансіі.
Ды й увогуле, сам Тацыт ніколі ня быў на Бэрліншчыне асабіста, а сьведчаньні прыводзіў са словаў іншых дасьледчыкаў — у фармаце АБС (адна бабка сказала).

Да чаго я гэта ўсё распавядаю й зацеваю тут всё вот эта?
А проста гляджу тут зараз на маскалёў нашых — зь іхным астап@зьдзевшым ужо “рускім мірам”, “брацкімі народамі” і “славянскімі каранямі”… зь вялікарускім этнасам, ісконнай гісторыяй і пасконным саюзным гасударствам… з Аркаімамі, Эрамі Вадалея й прочымі задорнавымі…

З азьвярэлым, ірацыянальным імкненьнем прысабечыць агульную гісторыю, стаць гаспадарамі й дамінаваць, адчуваць сябе старэйшымі, галоўнымі, першымі, вялікімі, найлепшымі…

Гляджу — і думаю…

Aleś Daniłaŭ, facebook

Радзе прапанавалі перайменаваць Расею ў Масковію

$
0
0

Законапраект быў унесены ва ўкраінскую Раду 3 ліпеня пад №2276а. Яго аўтарам з’яўляецца нардэп з фракцыі Радыкальнай Партыі Аксана Карчынская – жонка Дмытра Карчынскага, лідэра партыі “Братство”, аб’яўляеннага ў Расеі ў розшук.

 Згодна дакументу, Расею прапануюць перайменаваць у Масковію:

“Рэкамендаваць выкарыстоўваць замест слова “Россия”, якое выкарыстоўваецца ў якасці назвы альбо сіноніма Расейскай Федэрацыі, і/альбо для пазнакі сучаснай тэрыторыі РФ альбо любой яе часткі, гістарычную назву тэрыторыі сучаснай РФ — “Московия”, — адзначана ў дакуменце.

Назву ж “Россия” датычна РФ аўтар законапраекта прапануе Радзе забараніць, паколькі яна з’яўляецца гістарычным дастаяннем Украіны.

“Гістарычная назва тэрыторыі Ўкраіны — неафіцыйнае моўнае найменне сучаснай тэрыторыі Ўкраіны, якое звязана з пэўным перыядам развіцця ўкраінскага грамадста і мае важнае гістарычнае значэнне для Ўкраіны. Пад гістарычнай назвай тэрыторыі Ўкраіны, у гэтым законе, разумееца моўнае найменне “Русь” і вытворнае ад яго “Россия”, — адзначаецца ў дакуменце.

За выкарыстанне тэрміну “Россия” у адносінах да Масковіі аўтар прапаноўвае ўвесці штрафы да 1700 грн.

Паводле СМІ

Ад рэдакцыі: У Беларусі сітуацыя яшчэ цікавейшая, бо мы можам прэтэндаваць як на назоў “Русь”, так і на назоў “Літва” 😉 

 

Беларускія сябры генэрала Ўласава

$
0
0

Гісторыя яскрава засведчыла, што расеец можа быць бальшавіком альбо антыкамуністам-манархістам, заходнікам-лібэралам альбо славянафілам-патрыётам, але заўсёды безумоўнай каштоўнасьцю для яго застанецца “великая единая и неделимая…”, прасьцей кажучы – імпэрыя.

У той час, як перад намі ўжо больш за два стогадзьдзя стаіць іншая задача – адбудова сваёй дзяржавы на сваёй зямлі.

Генэрал Андрэй Уласаў…16 верасьня 1944 г. былы генэрал-лейтенант РККА Андрэй Уласаў на сустрэчы з рэйхсфюрэрам СС Гэнрыхам Гімлерам, абмяркоўваючы ідэю стварэньня Камітэту вызваленьня народаў Расеі (КОНР) і яго Ўзброеных сілаў (ВС КОНР), высунуў шэраг прапановаў сярод якіх былі:

  • роспуск усіх нацыянальных арганізацыяў і ўлучэньне іх сяброў у склад КОНР;
  • аб’яднаньне ўсіх нацыянальных вайсковых фармаваньняў у ВС КОНР;
  • спыненьне антырасейскай прапаганды, якой займаліся прадстаўнікі вышэйзгаданых арганізацыяў.

Гімлер, які напрыканцы вайны стаў прыхільнікам г.зв. “прарасейскай” лініі ў нямецкай палітыцы, прыняў довады генэрала і абяцаў свае пратэкцыю і спрыяньне ў стварэньні КОНР.

Карнікі-ўласаўцыЛічу неабходным сказаць колькі словаў пра Рускую вызвольную армію (РОА), якая мусіла стаць асновай ВС КОНР. У 1942-1944 гг. РОА як рэальнае вайсковае фармаваньне не йснавала, а выкарыстоўвалася немцамі для прапаганды прыцягненьня добраахвотнікаў (галоўным чынам, зь ліку ваеннапалонных). Гэтак, у аглядзе “О структуре и деятельности Русской освободительной армии, возглавляемой Власовым”, падрыхтаваным ленінградзкімі чэкістамі напрыканцы жніўня 1943 г., адзначалася: “О Русской освободительной армии (РОА) и Власове ничего не слышно”. Афіцыйна 1-я дывізія РОА была сфармаваная толькі 23 лістапада 1944 г. і ўжо пазьней былі створаныя іншыя ейныя часткі.

Таксама цікава, што некаторыя дасьледчыкі адзначаюць, што ўзорам для падражаньня для А.Уласава, відаць, зьяўляўся …Іосіф Сталін. Ва ўсялякім выпадку генэрал, калі ўжо супрацоўнічаў зь немцамі, пашыў сабе кіцель а-ля “кремлевский горец” і дэманстратыўна насіў толькі яго (!) – бяз знакаў адрозьненьня, узнагародаў, нават без эмблемы РОА на рукаве. Толькі на генэральскай фуражцы – бела-сіне-чырвоная цешка.
Уласаў і расейскія дабраахвотнікі

“Нашыя шляхі розныя. Вы – за вольную Расею, а я – за вольную Беларусь!”

Радаслаў АстроўскіНагадаю, Гімлер абяцаў стваю дапамогу А.Уласаву ў стварэньні Камітэту вызваленьня народаў Расеі. Галоўнае ведамства СС пачало рэалізацыю праекта. 13 кастрычніка 1944 г. у гэтай установе адбылася канфэрэнцыя, на якой было вырашана, даручыць прэзыдэнту Беларускай Цэнтральнай Рады Радаславу Астроўскаму сяброўства ў маючым паўстаць КОНР. На думку кіраўніцтва СС, гэта не павіннае было супярэчыць ідэі незалежнасьці Беларусі. Але Астроўскі, нягледзячы на ціск уладных чыноў СС, у тым ліку начальніка Гестапа Эрнста Кальтэнбрунэра, рашуча адмовіўся. Больш таго, прэзыдэнт БЦР адкрыта заявіў Уласаву: “Нашыя шляхі розныя. Вы – за вольную Расею, а я – за вольную Беларусь!”

Альфрэд РознбергСваю пазыцію Астроўскі пастаянна даводзіў міністру па справах усходніх тэрыторый Рэйха (ОМі) Альфрэду Розэнбэргу, зь якім неаднаразова сустракаўся ў той час. Неабходна зазначыць, што сам Розэнбэрг, у адрозьненьні ад Гімлера, выступаў за стварэньне “санітарнага поясу” з нацыянальна-дзяржаўных утварэньняў вакол парэшткаў пераможанай Расеі, таму са свайго боку аказваў падтрымку Астроўскаму, прыхільніку ідэі незалежнасьці Беларусі.

Пазыцыю прэзыдэнта БЦР падзяляла абсалютная большасьць беларускіх дзеячоў, што апынуліся на эміграцыі. Больш за тое, у тыя самыя дні ў адным з прыгарадных бэрлінскіх клюбаў адбыўся шматлюдны сход прадстаўнікоў беларускіх згуртаваньняў у Нямеччыне, дэлегаты якога падтрымалі Астроўскага. Гэты факт узмацніў пазыцыі апошняга ў вачох немцаў.

“Калі не мы, то Ўласаў знойдзе іншых беларусаў…”

Яўхім КіпельАднак у беларускім асядродку існавала яшчэ адна невялікая групоўка, што сфармавалася ўлетку-ўвосень 1944 г. і выступала за супрацу з генэралам Уласавым, – г.зв. “Беларускі кіроўны камітэт”. Кіраўніком гэтай групоўкі ў той час зьяўляўся русафіл Мікалай Будзіловіч. Акром шэрагу дробных дзеячоў “камітэтчыкі” здолелі перацягнуць на свой бок старшыню ІІ-га Ўсебеларускага Кангрэсу Яўхіма Кіпеля.

У кастрычніку адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага кіроўнага камітэту з Уласавым і ягонымі бліжэйшымі паплечнікамі, на якой Будзіловіч даў поўную згоду на супрацу… Але Кіпель і іншыя сябры камітэту, што займалі патрыятычныя пазіцыі, засталіся незадаволенымі вынікамі сустрэчы менавіта праз няпэўнасьць нацыянальнага пытаньня ў кіраўнцтве ўласаўскага руху. Таму яны хутка правялі нараду (вядома, без Будзіловіча), дзе пастанавілі ўсё ж такі супрацоўнічаць з маючым быць КОНР, бо калі адмовіцца ад супрацоўніцтва з А.Уласавым, дык той “знойдзе сабе іншых беларусаў”.

Так альбо йначай, 14 лістапада 1944 г. у Празе было абвешчанае стварэньне КОНР, які меў сабой уяўляць гэткі шырокі антысталінскі фронт, што аб’яднаў розныя пласты грамадзтва і народы СССР.Фактычна Камітэт мусіў выконваць функцыі “российского правительства в изгнании”, а ў выпадку паразы бальшавікоў – “Временного правительства Новой России”. Каб надаць камітэту сапраўдны “агульнарасейскі” характар, у склад ягонага прэзыдыюма было прапанавана ўвайсьці лідарам усіх нацыянальных арганізацыяў, што знаходзіліся ў той час на тэрыторыі Нямеччыны. У склад прэзыдыюму КОНР ад беларусаў быў абраны Будзіловіч.

Палітычнай праграмай Камітэту быў прыняты ў той жа дзень Маніфэст вызвольнага руху народаў Расеі (г.зв. “Праскі маніфэст”), асноўнымі пастулятамі якога былі зрынаньне сталінскае дыктатуры, скачэньне вайны й падпісаньне ганаровага міру зь Нямеччынай.

«Народы России»?.. Выглядае на імперскую авантуру!

ulsauskaj_gazetaАле, нягледзячы на падтрымку ўласаўскай ініцыятывы Гімлерам, лідары большасьці нацыянальных арганізацыяў убачылі ў ідэі КОНР чарговую расейскую авантуру. Таму яны ўспрынялі адзін з прынцыпаў Праскага маніфэсту “равенство всех народов России и действительное их право на национальное развитие, самоопределение и государственную самостоятельность” толькі як тактычны ход расейцаў, які пры першай зручнай магчымасьці быў бы забыты.

Да таго ж, прапазыцыі накшталт “народы России навеки разуверились в большевизме, при котором государство является всепожирающей машиной, а народ – её бесправным, обездоленным и неимущим рабом. Они видят грозную опасность, нависшую над ними”, што значыліся ў маніфэсьце, гучалі адносна “народов России”, мякка кажучы, дзіўна. Бо пагроза спазнанага імі расейскага нацыянальнага й духовага прыгнёту была нічым ня лепшай за бальшавіцкую небясьпеку.

Паняволеныя народы супраць генерала Ўласава

Зыходзячы з гэтага шматлікія сапраўды ўплывовыя нацыянальныя лідары адмовіліся ад кааптацыі ў КОНР. І ў выніку ўжо 18 лістапада 1944 адбылося паседжаньне Прадстаўнікоў паняволеных Расеяй народаў, ў якім прынялі ўдзел:

  • старшыня Азэрбайджанскага Нацыянальнага Камітэту Алі Фаталібэйлі;
  • старшыня Армянскага Нацыянальнага Камітэту Вардан Саркісян;
  • прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслаў Астроўскі;
  • старшыня Грузінскага Нацыянальнага Камітэту Міхаіл Кэдзія;
  • старшыня Крымска-татарскага цэнтру Эдыгэ Кырымал;
  • старшыня Паўночна-Каўкаскага Нацыянальнага Камітэту Алі-хан Кантэмір;
  • прэзыдэнт Туркестанскага Нацыянальнага Камітэту Вэлі Каюм-хан;
  • старшыня Баёвага Саюзу Волскіх Татараў «Ідэль-Урал» Абдурахман Шафаеў;
  • прадстаўнік украінскіх нацыянальных палітічных групаў Андрэй Мельнік.

Падчас паседжаньня прысутныя падпісалі пагадненьне, паводле якога забавязаліся сумесна працаваць ў пытаньнях вызваленьня сваіх народаў і ўзаемна падтрымліваць адзін аднога. Таксама напаседжаньні быў прыняты мэмарандум да Розэнбэрга, у якім выказалі сваё непрыйманьне ўласайскай дзейнасьці (тэкст гэнага мэмарандуму прыведзны ніжэй у “Дадатку”).

На адным са сваіх паседжаньняў 12 сьнежня Беларуская Цэнтральная Рада яшчэ раз разгледзела пытаньне кааптацыі ў КОНР і зноў адкінула гэтую ідэю фактычнага падпарадкаваньня расейцам, выказаўшыся за сваё назалежнае нацыянальнае становішча і самастойную дзейнасьць.

Тым часам на другім паседжаньні Камітэту 17 сьнежня 1944 г. для вырашэньня бягучых нацыянальных пытаньняў і забесьпячэньня прадстаўніцтва народаў Расеі былі строваныя нацыянальныя рады й камітэты. І між іх – у складзе 9 чалавек Беларускі Нацыянальны Камітэт (БНК КОНР), старшынём якога быў абраны Будзіловіч. Зразумела, што сябрамі БНК КОНР былі прадстаўнікі Беларускага кіроўнага камітэту.

Пытанне аб незалежнасьці Беларусі выклікала ва Ўласава абурэньне

Але ў БНК адразу ўзьніклі супярэчнасьці. Нягледзячы на тое, што Кіпель станоўча паставіўся да Праскага маніфэту КОНР, ён лічыў ягоны нацыянальны пункт зусім беззьмястоўным для рускага кіраўніцтва Камітэту. Больш таго, ён ня раз выказваўся, што становішча беларусаў у КОНР вельмі далёкае ад палітычнай самастойнасьці.

У выніку на адным з паседжаньняў Камітэту негалосны лідар “КОНРаўскіх” беларусаў Кіпель наўпрост паставіў перад Уласавым пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі, што выклікала абурэньне ня толькі генэрала, але й у …старшыні БНК Будзіловіча. Усё скончылася выключэньнем апошняга зь беларускай сэкцыі КОНР, хоць той і застаўся ў складзе прэзыдыюму Камітэту. Уражаны Уласаў быў вымушаны пайсьці на саступкі, праўда, толькі …паабяцаўшы разгледзець патрабаваньні беларусаў.

Урэшце БНК КОНР фактычна спыніў сваю дзейнасьць у сакавіку 1945 г. У расейскай літаратуры звычайна пішацца, што “ввиду непрекращающихся интриг председателя БЦР Р.Островского”. Але гэта добра вядомая пазыцыя маскоўскіх гісторыкаў і розных “национал-патриотов”, што беларус (украінец, армянін, грузін і г.д.) мусіць змагацца найперш за “Ўсярусю”, не зважаючы на свае нацыянальныя інтарэсы й патрэбы.

Прадстаўнікі ж паняволеных Расеяй народаў 16 красавіка 1946 г. утварылі Антыбальшавіцкі Блёк Народаў, палітычную арганізацыю, дзейнасьць якой была накіравана на каардынацыю антысавецкага змаганьня ва Ўсходняй Эўропе і Азіі. У праграмных дакумэнтах АБН адзначалася: «Разгром бальшавізму і канчальны падзел Расеі-імпэрыі – гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змаганьня». У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасьці кожнага народу ў яго этнаграфічных межах. Працяглы час у склад Цэнтральнага Камітэту АБН уваходзіўі Радаслаў Астроўскі.

* * *
Расейскі фашызм

ДАДАТАК

Мэмарандум

паўнамоцных прадстаўнікоў Ідэль-Уралу (цюрка-татары), Каўказу (армяне, азэрбайджанцы, грузіны, паўночна-каўказцы), крымскіх татараў, туркестанцаў, украінцаў і беларусаў міністру па справах усходніх тэрыторый рэйхсляйтару А.Розэнбэргу

Генэрал Уласаў, як рускі, мусіць абмежавацца ў сваёй дзейнасьці тэрыторыяй Расеі ў этнаграфічным сэнсе гэтага разуменьня. Ён ні ў якім выпадку не павінен спрабаваць ачоліць нашыя нярускія народы, бо памкненьні гэтых народаў зусім не супадаюць з мэтамі генэрала Уласава. Генэрал Уласаў кажа пра зрынаньне савецкай улады, жадаючы устанавіць у межах ейнае цяперашняе тэрыторыі новы рэжым. Нашыя народы вядуць вядуць шматгадовую заўзятую барацьбу супраць Масквы, з мэтаю цалкам аддзяліцца ад Расеі і стварыць новыя незалежныя нацыянальныя дзяржавы. Гэтыя народы не давяраюць абяцаньням генэрала Уласава. Таму ягоны Праскі маніфэст ня можа мець падтрымкі зь іхнага боку.

Ужо зараз можна сказаць, што справа генэрала Уласава ня будзе карыстацца посьпехам сярод нашых суайчыньнікаў – добраахвотнікаў, работнікаў і ўцекачоў, якія знаходзяцца ў межах Нямеччыны – бо яны, зыходзячы з назапашанага досьведу, вымушаныя ставіцца з найвялікшай засьцярогай да кожнай ініцыятывы рускіх.

На падставе вышэйпаданага мы мяркуем, што Праскі маніфэст не адпавядае інтарэсам нашых народаў – бо генэрал Уласаў захоўвае за сабой права на іх прадстаўніцтва і таму што ён маецца іх весьці й выступаць ад іхнага імя. Жадаючы захаваць існыя ўзаемаадносіны, мы вымушаныя ў інтарэсах нашых народаў зьвярнуцца да ўрада Рэйха з наступнай просьбай:

1. Не дапушчаць якіх-кольвек дамаганьняў з боку генэрала Уласава на ачольваньне нашых народаў.

2. Неадкладна прызнаць правы нашых народаў на ўтварэньне самастойных дзяржаваў і прызнаць, нарэшце, нашыя нацыянальныя прадстўніцтвы.

3. Дазволіць нашым народам фармаваць вайсковыя злучэньні пад камандаваньнем нашых прадстаўнікоў пры ўмове, што гэтыя злучэньні апэратыўна будуць падпарадкоўвацца нямецкаму войску, а палітычна – нашым нацыянальным прадстаўнікам.

Нарэшце, мы ўважаем за свой абавязак, найрашучым чынам заявіць, што аніводнае з нацыянальных прадстаўніцтваў ня можа ўзяць на сябе адказнасьць за наступствы, што могуць надыйсьці ў выніку дзеяньняў генэрала Уласава – калі ягоныя дамаганьні на ачольваньне нашых народаў ня будуць адрынутыя з дастатковай яснасьцю.

Бэрлін, 18 лістапада 1944 г.

* * *

Зьміцер Захарэвіч

Сучасная Эўропа: свабода быць “сярэднім чалавекам”

$
0
0

Сёньня ўжо некалькі тысячаў карэнных эўрапэйцаў добраахвотна ваююць ў шэрагах баявікоў “Ісламскай дзяржавы” бадай што ва ўсіх “гарачых кропках” арабскага сьвету. І гэтая тэндэнцыя штогод толькі набірае абароты.

Але чаму ісламскія экстрэмісты прыцягваюць усё больш маладых максымалістаў, якія не знаходзяць сабе месца ў гэтым сьвеце капіталізму і глухой бюракратыі?
Мабыць, прычынаў мноства, але адная з найбольш відавочных – якасная падача ідэалёгіі на тле рэальнай адсутнасьці асэнсаванасьці сучаснага грамадзтва.
Гаворка ідзе пра ўсе сучасныя разьвітыя краіны й дзяржавы, якія разьвіваюцца. Дзеля чаго ажыцьцяўляецца падобнае развіцьцё? Зь якой мэтай? Калі раней тэакратычная матывы ў абгрунтаваньні дзяржаўнасьці яшчэ маглі растлумачыць неабходнасьць будучыні, калі біпалярная канкурэнцыя прапаноўвала сваё “заўтра”, то што мы маем цяпер?

gay prideДзяржаўны атэізм і лібэралізм, якія бяруць свой пачатак у Вялікай французкай рэвалюцыі, прывялі да таго, што эўрапэйскія “сьвятыні апаганеныя й высьмеяныя самаўпэўненымі самазванцамі; тое, што калісьці было родным вырадзілася цяпер у нешта чужое й пачварнае” (Кай Мюрас, фінскі правы інтэлектуал). Нездарма заснавальнік ідэалёгіі кансэрватызму ангелец Эдмунд Бёрк, сучасьнік Французкай рэвалюцыі, пісаў пра яе: “Гэта ня зьмена формаў праўленьня. І не перамога адной партыі над іншай. Гэта − пагібель і распад ўсяго грамадзтва.”

У выніку эўрапэйскія грамадзтвы дэідэалягізаваныя, што, трэба прызнаць, ужо зьяўляецца важкай характарыстыкай прыналежнасьці да нэалібэральнай ідэалёгіі. Паплечнік Эрнста Юнгера нямецкі правы сацыёляг Арні Мёлер адзначаў: “Прыродай лібэралізму ёсьць усярэдненая чалавечнасць, і тое, чаго ён [лібэралізм] хоча дасягнуць, зьяўляецца ня больш чым свабодай для кожнага мець права быць сярэднім чалавекам. Ягоны ідэал – гэта буржуазнасьць замест высокараднасьць, жыцьцё банальнае замест выбітнага.”

Islam will dominate the worldІ мы сёньня бачым, як спажывецкае балота паглынула некалі пасіянарную “Эўропу Нацыяў”, ператварыўшы яе ў эўразьвязавае “Нішто”, якое прапальваецца этнакультурнымі агменямі мігрантаў.

За што змагацца сучаснаму інтэлектуалу, калі ён жыве ў сьвеце, дзе на парадку дня праблема гомасэксуальнасьці? Несьці вясёлкавыя сьцягі на барыкады альбо ўрывацца ў апусьцелыя храмы з расьпісанымі грудзямі? Але ўсё гэтае стане толькі часткай несур’ёзнага пэрформансу на сьвяце постмадэрну…

На гэтым тле зьяўляюцца цалкам сур’ёзныя сілы, якія прапануюць новы погляд на сьвет, вабную ўтопію для тых, хто не знайшоў сябе ў ХХІ стагодзьдзі. Замест бязвольнай ААН яны прапануюць сусьветны халіфат, замест вясёлай застаўкі “McDonald’s” зь іхных рупараў гучыць “Звон мячоў”. Магутная прапаганда ў лепшых традыцыях амэрыканскіх паліттэхналёгіяў захоплівае замежную й іншамоўную аўдыторыю больш эфэктыўна за ўзброены напад. Засумавалы, неўздужалы розум здаецца пасля масаванай атакі, і нібыта неверагодны ЛёнданіСтан робіцца куды больш прыемным за родны й зманлівы Лёндан.

460xТолькі як і кожная ўтопія, міфалягема “Ісламскай дзяржавы” мае ў сабе няхітрую хлусьню й трагічнае расчараваньне. За асьляпляльна чорнай тканінай схаваныя транзыт наркотыкаў, гандаль рабамі, распродаж нафты Ірака й Сырыі. Але менавіта стырнавыя татальнай глябалізацыі, прыхільнікі лібійскіх і сырыйскіх “паўстанцаў”, групоўкі элітаў стаялі ля вытокаў гэтага тэрарыстычнага інтэрнацыяналу.
Сёньня ж, заняўшы месца “Аль-Каіды” ў шэрагу пачварных, але выйшаўшых з-пад кантролю, спараджэньняў ЗША, “Ісламская дзяржава” здымае оскараносныя сюжэты пра “ваяроў за сапраўдную веру”, што выклікаюць захапленьне ў маладых эўрапэйскіх ідэалістаў, якіх тыя ж правадыры глябалізацыі пазбавілі нацыянальных самаідэнтыфікацыі й традыцыяў.

muslimen

А нас [эўрапэйцаў] “…паклікалі сьвяткаваць фізычны, інтэлектуальны, культурны й духоўны каляпс нашае цывілізацыі. Нам ужо “прамылі мазгі” думкай пра незваротнасьць гэтага каляпсу, пра тое, што, паводле закону прыроды, мы мусім вымерці, а барбарскія орды ля нашай брамы павінныя перамагчы” (Кай Мюрас).

Зьміцер Захарэвіч


Лепшыя —сыходзяць першымі…

$
0
0

Загінуў са зброяй у руках выдатны ўкраінец, удзельнік Майдану і добраахвонтік ДУК “Правы Сектар” Віталь Целяжэнка.

Не быўшы сябрам МФ, Віталік стаў сапраўдным сябрам шэрагу маладафронтаўцаў за часамі Майдану, уражваў сваёй смеласцю, гасціннасцю, гумарам — рысамі, адпаведнымі сапраўднаму ўкраінскаму казаку.

Сёння, браце, ты адправіўся да Госпада, а мы — усё яшчэ топчам гэтую грэшную зямлю… Героям Слава!

У малітве за тваю несмяротную душу, браце…

 

 

 

Эдуард Лобаў: я на гэтай вайне, каб дапамагчы Беларусі

$
0
0

Напрыканцы ліпеня стала вядома, што сустаршыня Маладога Фронту Эдуард Лобаў таемна пераехаў ва Ўкраіну і далучыўся да дабраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну ад расейскай агрэсіі. Чым жыве былы палівязень і адзін з лідэраў моладзевага руху, якія ў яго планы – пра ўсё гэта і іншае ў шчырай размове Эдуард распавядае свайму сябру Зьмітру Дашкевічу.

На вайне ты заўсёды павінен сябе ўдасканальваць

Эдуард Лобаў і Зьміцер Дашкевіч
— Вітаю, Эд, у добрым здароўі!
— Так, здароўе, дзякаваць Богу, добрае! (сьмяецца)
— Вось скажы, ня так даўно ты абвесьціў пра свой намер далучыцца да Ўкраіны ў вайне супраць Арды, як твой першы месяц на вайне?
— Нармальна, я далучыўся да добрахвотніцкага батальёна “Правага Сектара”, які разьмешчаны пад Марыюпалем.
— Гэта значыць, што ты не ўваходзіш у Тактычную групоўку “Беларусь”?
— Не, не ўваходжу. Камандаваньне “Беларусі” вырашыла, што я пакуль павінен быць у складзе таго батальёна, у якім ваюю – так і раблю.
— Наколькі цяжка табе было ўцягнуцца ў вайсковы рэжым, ці дапамагала ў гэтым плане твая служба ў Паветрана-дэсантных войсках Беларусі?
— Натуральна, мне прасьцей было ўцягнуцца, чым тым людзям, каторыя ніколі не выбягалі а 6 раніцы на марш-кідкі ці што іншае. Але таксама не магу сказаць, што я такі ўжо падрыхтаваны баец быў ці ёсьць. У войску не магчыма дасягнуць дасканаласьці. І калі ты хочаш выжыць і перамагчы, ты павінен увесь час сябе ўдасканальваць. У батальёне, калі няма прамых баявых сутыкненьняў, мы заўсёды трэніруемся і ўдасканальваем свае навыкі абсалютна па розных накірунках вайсковай навукі: ад фізухі да мінаваньня.
— А што ты адчуваў пасьля таго, як даведаўся пра сьмерць на полі бою сваіх пабрацімаў, ці разумееш ты цяпер, што сьмерць можна спаткаць у любы дзень?
— Я і раней гэта разумеў, усё ж не на курорт ехаў. Але і нейкае незразумелыя пачуцьці ўзьнікаюць таксама, калі сёньня ты бачыш чалавека, а заўтра яго забіваюць у баі. Магу сказаць, што ў такія моманты глыбей разважаеш над сэнсам стварэньня, над тым, што будзе з намі ў вечнасьці…

Каб Крым і Данбас размаўлялі па-ўкраінску, Маскве амаль немагчыма было б іх акупаваць

Эдуард Лобаў
— Глядзі, якая мяне ў Кіеве не адпускае думка. Я хаджу па вуліцах, заходжу ў кавярні і паўсюль бачу, як маладыя хлопцы пацягваюць піўко, вінцо, цыгарэткі – і, я так мяркую, ім проста начхаць, што там на Ўсходзе беларусы аддаюць свае жыцьці за Украіну. Дык скажы, на колькі гэта правільна беларусу ехаць і ваяваць за незалежнасьць Украіны, калі самім украінцам гэта вайна фіялетава.
— Я не за свабоду Ўкраіны ваяваць ехаў, а за свабоду Беларусі. Бо калі Арда не атрымае па зубах тут, на Данбасе, яна пойдзе далей – і Беларусь, я абсалютна перакананы, будзе праглочана як і Крым за пару сутак.
— Ёсьць такое меркаваньне, што каб ня стацца ахвяраю Расеі, дастаткова з расейскай мовы перайсці на родную – і ў Арды ня будзе ніякіх аргумантаў для нападу. Бо ў Крым і ў Данбас войскі Масквы ішлі і ідуць бараніць сваіх – расейскамоўных суграмадзянаў.
— Я мяркую, што абарона расейскамоўных – гэта толькі прыкрыцьцё. Масква і на нашу радзіму, на ВКЛ, заўсёды нападала аргумантуючы гэта тым, што ідзе бараніць праваслаўных адзінаверцаў, але галоўным было – ненажэрнасьць і прага чужой зямлі.
— Усё так, гэта прыкрыцьцё, але ж прыкрыцьцё пад аргумантамі! А што, калі б прыкрыцьця гэтага не было?
— Канечне згодны, каб Крым і Данбас размаўлялі па-ўкраінску, Маскве было б амаль немагчыма дасягнуць таго, што яна дасягнула з часоў “другога майдану” – акупацыі Крыма і палову Данбаса.

Выбары – гэта тупы фарс, які не цікавы нікому

— Зьвернем увагу да палітычных працэсаў, якія сатрасаюць Украіну ды Беларусь. Як ты лічыш, чаму ва Ўкраіне, якая ваюе з Усходнім агрэсарам, назіраецца рэзкае палітычнае супрацьстаяньне, якое перарасло ў выбухі пад Радай?
— Асабіста я лічу, што гэта ўвогуле ня справа беларусаў лезьці ва ўнутрыўкраінскі палітычны працэс. Яны маюць свабоду выбару і самі дадуць ацэнку ўладзе на выбарах. Хаця магу сказаць, што большасьць байцоў незадаволены тым, як афіцыйны Кіеў праводзіць сваю палітыку датычна Данбаса і вайны, спрабуючы гуляцца з тэрарыстамі ў нейкія дамовы.
— Мажліва ты чуў, што Лукашэнка днямі вызваліў усіх палітвязьняў, як ты лічыш, для чаго ён гэта зрабіў?
— Нічога новага, кожную пяцігодку адбываецца перадвыбарчая гульня ў дэмакратыю, накіраваная на тое, каб Захад прызнаў яго за легітымнага прэзідэнта.
— А ці могуць гэтыя “выбары” нешта зьмяніць?
— Я мяркую, нічога яны ня зьменяць. Гэта будуць самыя пасіўныя выбары за ўсю гісторыю. Ды і што чакаць ад іх, калі гэта фарс, у якім ніхто нават не заікаецца, што будзе змагацца за ўладу. Гэта проста тупы фарс, які нікому не цікавы.

Я быў маладафронтаўцам і ім застаюся

— Дык што ў гэтай сітуацыі ты параіш рабіць беларусам, якія прагнуць пераменаў?
— Я параю чакаць зручнага моманту і рыхтаваць сілы. Відавочна, што непазьбежны эканамічны і палітычны калапс рэжыму Лукашэнкі – і менавіта ў гэты момант трэба супраць яго выступіць.
— У сувязі з гэтым, якія твае планы на будучыню? 12 верасьня будзе праводзіцца Зьезд Маладога Фронту і тваё імя ў сьпісе тых, хто прапануецца ў Сойм арганізацыі. Ці зьбіраешся ты ў будучым удзельнічаць у працы МФ, палітычным жыцьці Беларусі?
— Я быў маладафронтаўцам і ім застаюся, а таксама зьвязваю свае планы з Беларусьсю. Я ўпэўнены, што Расейска-Украінская вайна – гэта тое, праз што разваліцца Маскоўская Арда; і Беларусь ня можа застацца ў баку ад гэтага працэсу. Таму я перакананы, што мой досьвед і мая дапамога, як дапамога ўсіх беларускіх добраахвотнікаў на гэтай вайне, яшчэ спатрэбіцца Беларусі. Дзеля гэтага ўсе мы тут і знаходзімся, каб потым паслужыць Беларусі.

Прэс-служба МФ

Эдуард і кулямёт

$
0
0

Два неразлучныя сябры — Эдуард і кулямёт.Нават ва Ўкраіне ён не растаецца з шэўронам Маладога Фронту.

Нягледзячы на знаходжаньне на ўсходнім фронце Ўкраіны, Эдуарда Лобава абралі чальцом Сойму МФ ІХ скліканьня. За яго прагаласавалі 24 з 34 дэлегатаў.

12011304_1641785276104204_7699249252592458924_n

Нагадаем, напрыканцы ліпеня 2015 г. стала вядома, што сустаршыня Маладога Фронту Эдуард Лобаў прыехаў ва Украіну, каб «падтрымаць брацкі народ у барацьбе з агульным ворагам».

Эдуард Лобаў — былы палітвязень. За дзень да Плошчы-2010 ён быў прэвентыўна затрыманы разам са Змітром Дашкевічам і асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падчас знаходжаньня ў турме быў абраны сустрашынём арганізацыі на зьезьдзе, што адбыўся ў 2013 годзе.

Сілаамская вежа

$
0
0

Падзенне расейскага самалёта ў Егіпце яскрава прадэманстравала тое становішча, у якое Пуцін загнаў Расею і ўсе тыя здабыткі, якіх дамогся ненажэрны “рускі сьвет” за апошнія пару год. А здабыткі сумныя.

Расейскі самалёт зьнік з радараў а 7 ранку 31 кастрычніка, а 18 жа гадзіне выходнага дня ля расейскай амбасады ў Менску фотажурналісты налічылі сем пар гваздзікоў. Ці трэба нам яшчэ тлумачыць што-небудзь пра мітычную “саюзную дзяржаву”, пра незразумелую “еднасьць брацкіх народаў”?

Ну добра, зашуганае “расейскім сьветам” грамадзтва, а дзе тысячы адэптаў гэта самага сьвету? Дзе тыя прарасейскія фармаваньні, якія з аўтаматамі бегаюць па лясах і рыхтуюцца да вайны; дзе тыя ідэолагі, якія з кожнага слупа крычаць пра духовы ўздым Расеі; дзе тыя пісарчукі, якія выдаюць стосамі каменты ў “аднакласьніках” і “кантактах”? Дзе яны ўсе? Ці на двухмільённы Менск такіх набралося толькі сем чалавек? Ці можам толькі з аўтаматамі бегаць і пену ізрыгаць у сацсетках ды  ў каментах?

Сем пар гваздзікоў у сталіцы “самай прарасейскай” рэспублікі былога сэсэсэра – гэта прысуд Пуцінскай Расеі.

Іншы гаворыць: пакінем успаміны пра акрываўлены расейцамі Данбас і іншыя злачынствы Масквы, шчыра паспачуваем загінулым. Мы, канешне, спачуваем, але што мяняецца? Бо асабіста я мяркую, што мяняцца нешта павінна. Перадусім, расейцы павінны задумацца пра тое, да чаго яны давялі “брацкія народы”, што нават пад час такіх трагедый ля расейскіх амбасадаў ляжыць па пару кветак? Каб у Беларусі і ва Ўкраіне былі тысячы і тысячы жадаючых шчыра спачуваць і несьці кветкі ў такіх выпадках, Расея павінна пакаяцца і праз пакаяньне памяняцца.

Мела месца падобная падзея ў гісторыі. У часы пропаведзі Ісуса Хрыста ў Ерасаліме ўпала Сілаамская вежа і прыдушыла васямнаццаць чалавек. Хрыстос, гаворачы аб гэтай трагедыі, сказаў наступным чынам:

“ Альбо, ці думаеце, што тыя васямнаццаць чалавек, на якіх упала вежа Сілаамская і забіла іх, былі вінаватыя больш за ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме? Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце” (Эвангельле паводле Лукаша 13:4,5)

Я мяркую, нехта і тады мог казаць: ніякага спачуваньня, адкінем усё ў бок і аплачам ахвяры! Але чаму Хрыстос не пра аплакваньне гаворыць у гэтым выпадку, а пра пакаяньне? Што, Бог ня мог плакаць? Мог, мы чытаем пра гэта ў іншым месцы, калі Ісус аплакваў сьмерць свайго сябра Лазара.

“Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся”… (Эвангельле паводле Яна 11:33).

У выпадку ж з ахвярамі Сілаамскай вежы Хрыстос акцэнтуе ўвагу не на смутку, а заклікае адумацца і пакаяцца ўвесь народ, каб Ізраіль не загінуў гэтак жа, як і васямнаццаць ахвяраў пад камянямі. Як мы ведаем з далейшай гісторыі, Ізраіль не пакаяўся і праз трыццаць тры гады пасьля укрыжаваньня Хрыста Ерусалім быў зруйнаваны і Юдэя акупавана. Можна быць пэўным, што большасьць людзей, якія чулі той заклік Хрыста да пакаяньня, на ўласныя вочы пабачылі вайну і сьмерць, што прыйшлі ў іх дом.

224 чалавекі, якія загінулі ва ўпаўшым расейскім самалёце, яны што, былі больш грэшныя за іншых расейцаў? Мяркую, што не, не былі больш грэшнымі. Але гэтая трагедыя і амаль пустыя расейскія амбасады па сьвеце, ці гэта не заклік Хрыста пасьля падзеньня Сілаамскай вежы: “Калі не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце”?

Зміцер Дашкевіч, спецыяльна для charter97.org

«Крамбамбуля» прысвяціла Алесю Чаркашыну песню «Глёрыя»

$
0
0

Лявон Вольскі прысвяціў песню «Глёрыя» беларусу Алесю Чаркашыну, які загінуў, абараняючы незалежнасць Украіны ў неаб’яўленай расійска-ўкраінскай вайне.

Алесь меў 33 гады, паходзіў з Берасця. Удзельнічаў у шматлікіх акцыях, у тым ліку Плошчы-2010, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Алесь-“Тарас”-Чаркашын ваяваў у складзе ДУК “Правы Сектар” ад пачатку зімы. Алесь прайшоў курс медычнай падрыхтоўкі, ён быў на фронце капеланам для дабраахвотнікаў.

Новы альбом «Крамбамбулі» атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатку XX стагоддзя — «Чырвоны Штраль» — дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Праз сто год актывістам беларускага адраджэння, каб трапіць у Вільню, неабходна рабіць візу. Аднак візы, сотні кіламетраў і спакусы літоўскіх гандлёвых цэнтраў ніяк не стрымалі прыхільнікаў творчасці Лявона Вольскага, і танцпол віленскай канцэртнай залі Compensa быў поўным.

Крамбамбуля backstage: «Не спыніць, не стрымаць, не забараніць». Фотарэпартаж на generation.by

Брытанец дзякуе Госпаду за перамогу над Клічко

$
0
0

Пасля перамогі над Уладзімерам Клічко брытанскі баксёр Тайсан Ф’юры стаў чэмпіёнам свету адразу па 5 версіях (WBA, IBF, WBO, IBO і The Ring).

А вось першае, што ён сказаў пасля перамогі:

«Я дзякую майму Госпаду і Збаўцу Ісусу Хрысту. З моцай Ісуса я перамог сёння, тут у Нямеччыне. Ведаеце, я ехаў сюды, у Нямеччыну, як у ільвінае логава, да вялікага чэмпіёна Уладзімер Клічко. Але мой Госпад, мая скала, мой Збавіцель, маё выратаванне даў мне славу сёння. У велічнае імя Ісуса, я дзякую Табе».

Тактычная група «Беларусь» апублікавала заяву адносна затрымання 26 лістапада ў Мінску

$
0
0

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне, аб’яднаныя ў тактычную групу «Беларусь», апублікавалі ў суполцы «Згуртаванне патрыётаў» заяву адносна затрымання 26 лістапада ў Мінску.

Тактычная група “Беларусь” заяўляе, што ўсе байцы знаходзяцца ў месцах дыслакацыi ва Ўкраiне. Загадам камандаваньня дабраахвотных батальёнаў, забаронены вываз любой зброi з зоны баявых дзеяньняў. Парушэньне гэтага загаду — злачынства, якое вядзе да дыскрэдытацыi дабраахвотнiцкага руху.

Таму затрыманьне ў Менску выглядае як правакацыя з боку спецслужбаў з мэтай абгрунтаваньня перасьледу беларусаў, якiя падтрымоўваюць украiнскi народ. Увесь паказаны маскарад нагадвае стандартную страшылку, якой пужаюць наш народ. Не выключаем, што гэта толькi пачатак правакацый супраць тых, хто змагаецца на ўкраiнскiм баку.

Адказна заяўляем, што затрыманая асоба не належыць да складу Тактычнай групы “Беларусь”. Мы мелi кантакты з затрыманым i ў нас склалася ўражаньне пра яго неадэкватнасьць. Мы не выключаем, што ён мог быць манiпуляваны спецслужбамi.

Сваёй заявай хочам данесьцi да беларускага народу, што адзiнай арганiзаванай беларускай вайсковай адзiнкай ва Ўкраiне ёсьць Тактычная група “Беларусь”. У шэрагу вайсковых адзiнак ёсьць беларускiя дабраахвотнiкi, з якiмi мы супрацоўнiчаем.

Зьвяртаемся да ўсiх, хто мае намер дапамагаць украiнскаму народу: не купляйцеся на “фэйкавыя” групы ў сацыяльных сетках (накшталт “Правы сектар Беларусь” дый iншыя). Усе гэтыя фантомы шкодзяць беларускай справе i могуць быць выкарыстаныя для правакацыяў.

Заклiкаем тых, хто жадае баранiць Украiну i Беларусь, далучацца да Тактычнай групы “Беларусь”. Мы маем досьвед, ведаем рэальную сiтуацыю ва Ўкраiне i баронiм сваiх байцоу. Нашая мэта — дапамога Ўкраiне i падрыхтоўка да абароны Беларусi. Нашыя хлопцы ва Ўкраiне з часоў Майдану, мы прайшлi баi на Данбасе.

Нагадаем, што 26 лістапада Следчы камітэт паведаміў, што на чыгуначным вакзале быў затрыманы мужчына, які прыехаў з Украіны. Былі апублікаваныя фотаздымкі канфіскаваных рэчаў: бронекамізэлька, самаробная граната, пісталет Макарава, некалькі пашпартоў.

На сайце СК быў апублікаваны здымак даведкі, што затрыманы браў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны з 6 кастрычніка (пазыўны «Дук»). Гэта 28-гадовы ураджэнец Віцебшчыны, навучаўся ва ўніверсітэце ў Наваполацку.


Забарона абортаў уратавала жыццё Крышціану Раналду

$
0
0

Сям’я будучай зоркі футболу жыла бедна, бацька піў, таму маці Крышціану Раналду думала пра аборт, але, на шчасце, яны былі тады забаронены ў Партугаліі, распавядае біяграфічны фільм.

«Ён быў нежаданым дзіцём», — распавядае Далорэс, маці футбаліста, якая тады перажывала псіхалагічныя праблемы і піла транквілізатары.

2015-12-02-ranaldu1У такім стане яна хацела зрабіць аборт, але яны былі забаронены ў каталіцкай краіне, таму Далорэс  без поспеху намагалася выклікаць у сябе выкідыш.

Строгія законы і добрае здароўе не дазволілі жанчыне забіць сваё дзіця. Раналду нарадзіўся ў лютым 1985 года.

Аднак сёння законы ў Партугаліі значна далей ад прынцыпаў Касцёла. Забіць ненароджанае дзіця можна без прычыны, калі цяжарнасць не большая за 10 тыдняў.

У Беларусі можна зрабіць аборт без паказанняў да 12-га тыдня цяжарнасці. Колькі таленавітых вучоных, мастакоў і спартсменаў губляе з-за гэтага наша краіна кожны год?

Аляксандр Гелагаеў (catholic.by)
паводле Catholicherald.co.uk

БТ не пакажа ўручэнне «Нобеля» Алексіевіч — яна «не дзяяч культуры»

$
0
0

Асноўныя беларускія тэлеканалы не будуць весці трансляцыю цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі, дзе ўзнагароду па літаратуры атрымае пісьменніца Святлана Алексіевіч. Па беларускім тэлебачанні ў гэты час будзе Малахаў.

“Нам ніхто не прапаноўваў набываць правы на трансляцыю,адразаюць у прэс-службе АНТ. — А самі мы не планавалі. У нас будзе інфармацыйнае асвятленне гэтай падзеі ў навінах”.

Але разам з тым 1 снежня ТБМ звярнулася да кіраўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю.

“У сувязі з наяўнасцю пэўных арганізацыйных, тэхнічных, фінансавых і юрыдычных пытанняў і аспектаў, Белтэлерадыёкампанія не планавала набыццё правоў на жывую трансляцыю цырымоніі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй 2015 года, — як па паперцы тлумачыць старшыня прэс-службы БТ Святлана Смалонская-Краскоўская. — Тэле- і радёканалы нашага холдынгу плануюць шырока асвятляць дадзеную падзею ў інфармацыйным ключы”.

Самы прасты шлях — гэта быць падпісантам Reuters ці IPTM. Вы зможаце браць трансляцыю і запісы наўпрост адтуль, — кажа Еўрарадыёпрадстаўніца Нобелеўскага камітэта, якая адказвае за сувязі з медыя. — То бок вы будзеце мець усе правы, што маюць яны. Я не магу сказаць, колькі дакладна будзе глядзець трансляцыю. Але толькі Reuters і IPTM мае прыблізна 1500 падпісантаў”.

Белтэлерадыёкампанія дакладна з’яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Іначай не было б у Беларусі “Еўрабачання”. То бок “пэўныя пытанні ды аспекты” для БТ аўтаматычна перастаюць існаваць.

Паглядзець цырымонію ўручэння нобелеўскай прэміі можна будзе наYouTube. Лекцыя Святланы Алексіевіч будзе транслявацца тут:

Апроч таго, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў Кодэкс аб культуры, намесніца міністра культуры Ірына Дрыга паведаміла, каго трэба лічыць дзеячам культуры і мастацтва.

Паводзе Кодэксу, Святлана Алексіевіч юрыдычна не лічыцца ў Беларусі дзяячкай культуры. Нобелеўская лаўрэатка не мае ніякіх дзяржаўных узнагародаў. Адпаведна, у Беларусі яна не можа лічыцца “дзяячкай культуры”, а толькі “творчым работнікам”.

Паводле http://euroradio.fm

Вядомыя ўкраінцы выказалі падтрымку беларускім добраахвотнікам

$
0
0

Вядомыя ўкраінцы выказалі падтрымку беларускім добраахвотнікам якія са зброяй у руках адстойваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

У адмысловым відэазвароце музыка Алег Скрыпка, музыка і радыё-DJ Сяргей Кузін, тэлевядоўца Ала Мазур і вязень сумлення Міраслаў Марыновіч захапляюцца песняй загінулага Алеся Чаркашына ды дзякуюць воінам-беларусам.

Саліст гурта “Воплі Відоплясова” Алег Скрыпка гаворыць пра “хлопцаў-беларусаў”, што яны – “супергероі, якія ваююць на чужой зямлі, праліваюць кроў, аддаюць свае жыцці”.

Голас вядоўцы ўкраінскага “Радыё Рокс” Сяргея Кузіна добра знаёмы многім беларусам: да 2004 году Сяргей працаваў на “Альфа радыё” ў Мінску. Пра кружэлку Алеся Чаркашына ён выказаўся:
“Я веру: і словам, і таму, што ён зрабіў у гэтай музыцы. Гэта самае яскравае пацвержанне таго факта, што музыка робіць чалавека несмяротным. Тыя, хто паліваюць іх брудам, хай хаця б пра гэта падумаюць: нармальныя, дарослыя, квітнеючыя людзі так кардынальна мяняюць сваё жыццё”.

Уладальніцу вялікай колькасці тэлеўзнагарод Алу Мазур пазнаюць тыя, хто па кабельным ці спутнікавым ТБ глядзіць украінскі канал “1+1”. Яна нагадала, што праблема легалізацыі беларусаў-добраахвотнікаў дагэтуль не вырашана:
“Даць грамадзянства тым, каго за дапамогу Украіне могуць пасадзіць за краты, — па-мойму, найменшае, што мела б зрабіць незалежная дзяржава сваім абаронцам. Я не хачу зараз казаць тым хлопцам “Трымайцеся!”. Я хачу сказаць чыноўнікам, якія абыякава жыруюць у кабінетах: мы гэту тэму не пакінем, і ў вас не атрымаецца закапаць яе ў стосе папер”.

Тэлевядучую ўразіла музыка Алеся Чаркашына: “Песні нашага беларускага абаронцы трэба слухаць усім. Гэта праўда, за якую заплачана жыццём”.

Віцэ-рэктар Украінскага каталіцкага ўніверсітэта Міраслаў Марыновіч добра ведае кошт змагання за свабоду. У 1978-м яго асудзілі на 7 год лагероў строгага рэжыму і 5 год ссылкі за “правядзенне антысавецкай агітацыі і прапаганды”. Пазней Міраслаў Марыновіч актыўна ўключыўся ў праваабарончы рух у савецкай Укране.
“Алесь Чаркашын прыйшоў да нас дапамагчы на вайне, але цяпер ён прыйшоў да нас сваёй песняй, у якой ён вельмі дакладна сказаў, чаму ён памірае за гэту зямлю. Гэта вялікі прыклад пабрацімства паміж нашымі народамі”, — лічыць Міраслаў Марыновіч.

33-гадовы берасцеец Алесь Чаркашын далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў у ДУК “Правы Сектар” на пачатку 2015 году пад пазыўным “Тарас”. 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе. Праз 18 дзён хлопец памёр у вайсковым шпіталі. Алесь добра граў на гітары. Уласную песню “Не здавайся!” ён запісаў незадоўга да сваёй смерці. Аднайменную кружэлку і кліп ужо пасмяротна зрабілі сябры Чаркашына. У плытку ўвайшлі студыйныя запісы, два з якіх прысвечаныя вайне ва Украіне. Усе грошы ад продажу дыска перадаюць беларусам, што ваююць у складзе тактычнай групы “Беларусь” і добраахвотніцкіх батальёнаў.


Алег Скрыпка:


“Ад сябе, ад усіх украінскіх музыкаў, ад усіх украінцаў я хачу перадаць гарачыя вітанні хлопцам-беларусам, сябрам, якія ваююць на ўсходзе Украіны. Яны адваёўваюць нашу ўкраінскую свабоду. Я лічу, што людзі, якія там ваююць, — не дзеля нейкіх узнагарод, нават прызнання дзяржавы, бо яе няма – яны героі. А беларусы – гэта ўвогуле супергероі, што на чужой зямлі праліваюць кроў, аддаюць свае жыцці. Нізкі вам паклон і слава вам!”


Сяргей Кузін:


“Год, ці нават болей, як я знаёмы з землякамі, сябрамі, якія ваююць за Украіну. У мяне асабіста нічога акрамя гонару гэта не выклікае. Вось што я хачу сказаць пра музыку гэтага хлопца (на жаль, не паспеў з ім пазнаёміцца, але што зрабіць). Гэта шчырае і сапраўднае. А ўсё астатняе… Я веру: і словам, і таму, што ён зрабіў у гэтай музыцы. І вось як раз самае яскравае пацвержанне таго факта, што музыка робіць чалавека несмяротным. Тыя, хто паліваюць іх брудам, хай хаця б пра гэта падумаюць: нармальныя, дарослыя, маладыя, квітнеючыя людзі па нейкай прычыне – для многіх невядомай – так кардынальна мяняюць сваё жыццё”.


Ала Мазур:


“Так не можа быць, так не павінна быць. Гэта поўны абсурд, калі людзі, што былі гатовы за волю Украіны рэальна рызыкаваць жыццём на фронце, цяпер мусяць нагадваць пра сябе. Даць грамадзянства тым, каго за дапамогу Украіне могуць пасадзіць за краты, — па-мойму, найменшае, што мела б зрабіць незалежная дзяржава сваім абаронцам. Я не хачу зараз казаць тым хлопцам “Трымайцеся!”. Я хачу сказаць чыноўнікам, якія абыякава жыруюць у сваіх кабінетах: мы гэту тэму не пакінем, і ў вас не атрымаецца закапаць яе ў стосе папер. Паслухала Алеся Чаркашына і ўзгадала. Памятаеце: рэвалюцыю пачынаюць ідэалісты, робяць рамантыкі, а выкарыстоўваюць нягоднікі? Вайна знішчыла цэлае пакаленне шчырых, таленавітых, неабыякавых, светлых людзей. Песні нашага беларускага абаронцы, гэты дыск, трэба слухаць усім. Гэта праўда, за якую заплочана жыццём. А яшчэ раздаць у кожны чыноўніцкі кабінет, каб памяталі: ніякі тылавы пацук не зможа, пакуль ніхто не бачыць, падгрызці тое, што нам удалося адваяваць”.


Міраслаў Марыновіч:


“Мяне ўражвае, што каля сотні беларусаў змаглі перамагчы эфект вельмі хлуслівай прапаганды, якая зрабіла з усяго народа калектыўнага фашыста, ворага чалавецтва. Яны не паверылі таму. Яны прыехалі на нашую зямлю і сталі на яе абарону. Алесь Чаркашын прыйшоў дапамагчы ў вайне, але цяпер ён прыйшоў да нас сваёй песняй, у якой вельмі дакладна сказаў, чаму абараняе гэтую зямлю. Гэта вялікі прыклад пабрацімства паміж нашымі народамі”.

«Трэба дома бываць часцей». Калядны ролік набывае мільёны праглядаў

$
0
0

За тыдзень кранальнае відэа паглядзелі на Youtube 25 мільёнаў.

Сюжэт роліка стары як жыццё, як гісторыя судачыненняў бацькоў і сыноў. «Трэба дома бываць часцей», — так апісаў сутнасць падобных сюжэтаў Рыгор Барадулін.

Ролік нямецкай сеткі супермаркетаў Edeka б’е рэкорды на Youtube — больш за 26 мільёнаў чалавек паглядзелі відэа, прымеркаванае да Раства. Менш чым 2-хвіліннае відэа было апублікавана 28 лістапада і ўсяго за тыдзень стала мега-папулярным.

Па сюжэце роліка, самотны пажылы бацька ніяк не можа сабраць сваіх дзяцей разам, каб адсвяткаваць Нараджэнне Хрыстова. Таму ён ідзе на радыкальныя меры, каб аб’яднаць сям’ю за адным святочным сталом. Глядзіце ролік на нямецкай мове з англійскімі субцітрамі.

Паводле http://katolik-gomel.by

Гадавіна дэкларацыі правоў чалавека

$
0
0

10 снежня 1948 года была абвешчана дэкларацыя правоў чалавека.

У свой час папа рымскі Ян Павел ІІ назваў гэты крок міжнароднай супольнасці «сапраўднай вехай на шляху маральнага развіцця чалавека».

10 снежня 1948 года Генеральнай Асамблеяй ААН была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Гэты дакумент перакладзены на больш чым 370 моваў і дыялектаў свету. Дэкларацыю падпісалі ўсе чальцы Арганізацыі аб’яднаных нацый. Гэта – 192 краіны.

Дзень правоў чалавека з’явіўся паводле прапановы Генеральнай асамблеі ААН. І з 1950 году адзначаецца штогод 10 снежня.

Viewing all 38 articles
Browse latest View live