За тыдзень кранальнае відэа паглядзелі на Youtube 25 мільёнаў.
Сюжэт роліка стары як жыццё, як гісторыя судачыненняў бацькоў і сыноў. «Трэба дома бываць часцей», — так апісаў сутнасць падобных сюжэтаў Рыгор Барадулін.
Ролік нямецкай сеткі супермаркетаў Edeka б’е рэкорды на Youtube — больш за 26 мільёнаў чалавек паглядзелі відэа, прымеркаванае да Раства. Менш чым 2-хвіліннае відэа было апублікавана 28 лістапада і ўсяго за тыдзень стала мега-папулярным.
Па сюжэце роліка, самотны пажылы бацька ніяк не можа сабраць сваіх дзяцей разам, каб адсвяткаваць Нараджэнне Хрыстова. Таму ён ідзе на радыкальныя меры, каб аб’яднаць сям’ю за адным святочным сталом. Глядзіце ролік на нямецкай мове з англійскімі субцітрамі.
Паводле http://katolik-gomel.by