10 снежня 1948 года была абвешчана дэкларацыя правоў чалавека.
У свой час папа рымскі Ян Павел ІІ назваў гэты крок міжнароднай супольнасці «сапраўднай вехай на шляху маральнага развіцця чалавека».
10 снежня 1948 года Генеральнай Асамблеяй ААН была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Гэты дакумент перакладзены на больш чым 370 моваў і дыялектаў свету. Дэкларацыю падпісалі ўсе чальцы Арганізацыі аб’яднаных нацый. Гэта – 192 краіны.
Дзень правоў чалавека з’явіўся паводле прапановы Генеральнай асамблеі ААН. І з 1950 году адзначаецца штогод 10 снежня.